Рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў (за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у I паўгоддзі 2015 года склалі 95,1% да такога ж перыяду 2014-га, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Рэальныя даходы з пачатку года падаюць пастаянна: у студзені — на 2,5%, студзені—лютым — на 3,4%, студзені—сакавіку — на 3,8%, студзені—красавіку — на 4,8%, студзені—маі — на 5%. Апошнія дадзеныя паказваюць, што падзенне спынілася.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва (% да адпаведнага перыяду папярэдняга года)

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва (% да адпаведнага перыяду папярэдняга года)

Характэрна і тое, што ў агульным аб'ёме грашовых даходаў заробкі працягваюць займаць 60,6%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,9%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 23, 2%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 8,3%.

Больш за ўсіх «збяднела» за паўгода Брэсцкая вобласць — на 6,1%. Менш за ўсіх — Мінск (на 3,6%).

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва па абласцях і г. Мінску ў I паўгоддзі 2015 (% да адпаведнага перыяду 2014 года)

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва па абласцях і г. Мінску ў I паўгоддзі 2015 (% да адпаведнага перыяду 2014 года)

У 2014 годзе ў агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займала 63,8%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 10,4%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 20,9%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,9%.

Чытаць цалкам: 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?