Нядзелю Аляксандр Лукашэнка прысвяціў ўборцы ўраджаю ў кампаніі сяброў на тэрыторыі рэзідэнцыі «Дразды». Разам з тым пільныя чытачы заўважылі, што бульбу не перабралі, а ссыпалі ў адно. Kp.by дазналася падрабязнасці ў хакейнага трэнера Міхаіла Захарава.

Міхаіл Захараў на фота злева, з фіялетавым вядром, president.gov.by

Міхаіл Захараў на фота злева, з фіялетавым вядром, president.gov.by

— Нямала сабралі — з участку ў 18 сотак 70 мяшкоў бульбы.

- Мне таксама здалося, што шмат. Але Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што хацелася больш. Ён кажа, былі б дажджы, быў бы лепшы ўраджай. Прэзідэнт тлумачыў, што гэта няпростая зямля. Мы раней касілі тут, а цяпер на гэтым месцы пасадзілі бульбу. Там камянёў шмат, а так не павінна быць.

- А чаму не перабралі бульбу? У адным мяшку і буйная, і дробная.

— Так, трэба было б перабраць. Але мы ўжо стаміліся. І Аляксандр Рыгоравіч, мабыць, злітаваўся над намі. Гэта здаецца, што ўсё проста. А туды-сюды нагінаешся… Я з раніцы сёння ўстаў, усё баліць, усе цягліцы. Мы чатыры ці пяць гадзін у нядзелю працавалі, прыйшоў дадому — адразу ж заснуў. Але гэта ўсё ў задавальненне, я люблю працаваць. І ганаруся, што я ўмею гэта рабіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0