Бягучы аб'ём валютных рэзерваў Расіі не дазваляе падтрымліваць курс рубля, адзіным рычагом уплыву Цэнтрабанка застаецца ключавая стаўка.
kommersant.ru
Пра гэта заявіў у панядзелак, 17 жніўня, памочнік прэзідэнта РФ Андрэй Белавусаў.
Зараз, як нагадаў Белавусаў, курс рубля застаецца плывучым. «І ў нас цяпер ужо няма тых золатавалютных рэзерваў або валютных рэзерваў, якія мы маглі выкарыстоўваць для падтрымкі рубля ў 2013 годзе», — адзначыў ён.
Памочнік прэзідэнта растлумачыў, што аб'ём рэзерваў ЦБ без уліку золата складае крыху больш за 300 мільярдаў даляраў. «Але з гэтых 300 мільярдаў даляраў больш 120 мільярдаў даляраў прыпадае на запасы ўрада — гэта Рэзервовы фонд і Фонд нацыянальнага дабрабыту, якія захоўваюцца ў валютнай форме», — сказаў Белавусаў.