Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў абвергнуў публікацыю апазіцыянера Аляксея Навальнага аб тым, што арандуе яхту, паведамляе rbc.ru

Пяскоў распавёў, што адпачывае на Сіцыліі (Італія) і не арандуе яхту.

«Арандую гасцініцу», - сказаў прэс-сакратар прэзідэнта.

Раней Фонд барацьбы з карупцыяй паведаміў, што Пяскоў арандуе яхту Maltese Falcon за 26 млн расійскіх руб. у тыдзень ля берагоў Сардзініі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0