Новы прарыў у еўрапейскай і амерыканскай медыцыне: людзі без рук і без ног змогуць лягчэй вяртацца да паўнавартага жыцця.

Максансу 6 гадоў, і ён нарадзіўся без правай рукі. У даўнія часы ён так і рос бы небаракам. Але ў панядзелак ён атрымаў пратэз, рукі, надрукаваны на 3D-прынтары. Гэта новая, танная тэхналогія, якая пакуль не прайшла афіцыйнага медыцынскага зацвярджэння.

Пратэз мацуецца проста на руку хлопчыка. Яго выраб аплаціла амерыканская дабрачынная асацыяцыя e-Nable, піша французская газета «Монд». Сабекошт такога пратэза можа складаць ад 50 да 200 еўра.

Як жа грашаць супраць праўды штатныя крытыкі Еўропы. Нашай бы краіне павучыцца і такой вынаходлівасці, і такому гуманнаму стаўленню да людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?