У горадзе Пітсбург (штат Пенсільванія) адбылася няўдалая спроба рабавання. Двое мужчын у масках, адзін з якіх быў узброены доўгім мачэтэ, напалі на краму. Пагражаючы зброяй, яны запатрабавалі ад супрацоўнікаў крамы выдаць грошы.

Аднак адзін з прадаўцоў дастаў з-пад прылаўка меч, які быў куды даўжэйшы, чым мачэтэ рабаўнікоў. Злачынцы, напалоханыя такім паваротам спраў, уцяклі з крамы.

На відэа прадавец кажа, што ў яго яшчэ ёсць пісталет, але так як рабаўнік прыйшоў з халоднай зброяй, адказ быў сіметрычным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?