Цягам 15 хвілін асуджаны да пазбаўлення волі ураджэнец Віцебска Дзмітрый Самуйлаў разабраў мур з цэглы і збег.

Як паведамляе прэс-служба Упраўлення Федэральнай службы выканання пакаранняў Расіі па Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці, 17 жніўня асуджанага, які адбывае пакаранне ў атрадзе гаспадарчага абслугоўвання, у 11.45 вывелі за лінію аховы СІЗА на гаспадарчы двор для выканання работ у складскіх памяшканнях. А праз 15 хвілін яго і след прастыў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, адзначаецца ў прэс-рэлізе, «ён мог уцячы, разабраўшы цагляны мур сцяны склада».

Раней неаднаразова судзімы Самуйлаў Дзмітрый Ігаравіч, 1989 года нараджэння, у чарговы раз быў асуджаны за крадзеж да 4 гадоў 3 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

На выгляд яму 25—27 гадоў, рост 187 см, хударлявага целаскладу, твар рабы, бровы прамыя, вочы блакітныя; нос сярэдні, пераноссе скрыўленае налева, вусны сярэднія, падбародак раздвоены, на падбародку ямачка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?