Засталося некалькі дзён да завяршэння «падпісной» кампаніі.
Некаторыя кандыдаты ўжо шчыра прызналіся, што сабраць неабходную колькасць подпісаў ім не ўдалося.
Іншыя ж наадварот — робяць проста фантастычныя заявы пра вялізную колькасць подпісаў, хоць іх ініцыятыўных груп бачылі дзве-тры, і тыя ў Мінску.
Журналісты «Нашай Нівы» распыталі мінчукоў, за каго яны аддалі свой подпіс і чаму.
Варта адзначыць, што збольшага людзі абыякава ставяцца да прэзідэнцкай кампаніі: палітыка стала нецікавая, а хтосьці не бачыць сэнсу ў выбарах з удзелам Лукашэнкі. Ёсць і тыя, хто за Лукашэнку гарой.