У вёсцы Ражанка Шчучынскага раёна ТАА «Аграхімсвятло» завяршыла апошні этап будаўніцтва сонечнай электрастанцыі магутнасцю 1,26 МВт, адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця.

Сонечныя панэлі магутнасцю 230—250 Вт размешчаныя на плошчы 2,4 га. У дзень станцыя выпрацоўвае каля 8500 кВт•г энергіі.

Як паведамілі ў камітэце эканомікі райвыканкама, у праект інвеставана каля Br18,5 млрд. Сонечная электрастанцыя ў Ражанцы стала першай у Гродзенскай вобласці.

Да 2018 года гэты ж інвестар плануе рэалізаваць яшчэ адзін праект у сферы альтэрнатыўнай энергетыкі ў Шчучынскім раёне. Для гэтага было зарэгістравана ТАА «ЛогАл-Энерга», у студзені заключаны адпаведны дагавор. Участак для будаўніцтва гэтай сонечнай электрастанцыі сфарміраваны ў раёне былога вайсковага аэрадрома. Тут плануецца ўсталяваць імпартныя сонечныя панэлі-модулі, здольныя выпрацоўваць да 2,5 МВт энергіі. Кошт рэалізацыі гэтага праекта ацэньваецца ў Br35 млрд, ужо ўкладзена каля Br400 млн.

Трэці аб'ект сонечнай энергетыкі ў рэгіёне з'явіцца ў вёсцы Рагачы Гродзенскага раёна. ТАА «Інжынірынгавая кампанія» ІнвестЭнергаБуд» да 2016 года плануе ўзвесці электрастанцыю на сонечных батарэях магутнасцю 1 МВт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?