Будынак размешчаны на вул. Будзёнага, 31, на рагу з вуліцай 17-га верасня ў Брэсце. Раней тут быў суд Брэсцкага раёна, потым памяшканні здаваліся ў арэнду, а цяпер будынак пустуе, і выстаўлена на аўкцыённыя таргі.

Ва ўмовах продажу ўказана, што пакупнік атрымае ўчастак зямлі на ўмовах арэнды, а сам будынак можа быць выкарыстаны як культурна-забаўляльны, адміністрацыйна-офісны, гасцінічны і г.д.

На гэты момант ніхто не захацеў набыць гістарычны будынак, новыя таргі прызначаныя на канец жніўня. Цана лота — больш за 7,5 млрд. рублёў (каля $500 тыс.).

У сеціве можна знайсці гістарычныя фотаздымкі гэтага будынка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?