Першая партыя сабранага на тэрыторыі афіцыйнай рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі «Дразды» ўраджаю паступіла сёння ў мінскія Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў і Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна.

Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Экалагічна чыстую прадукцыю — бульбу, агуркі, памідоры, кабачкі, дыні, кавуны, вырашчаныя кіраўніком дзяржавы, развозіў яго малодшы сын Мікалай Лукашэнка.

Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў невыпадкова быў абраны для дастаўкі першай партыі прадукцыі. У снежні шэфства над домам-інтэрнатам узялі вучні Астрашыцка-Гарадоцкай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы, у якой вучыцца Мікалай Лукашэнка. З гэтага часу школьнікі пастаянна наведваюць пажылых людзей, запрашаюць да сябе ў госці, выступаюць з мастацкімі пастаноўкамі. Як адзначыла Наталля Эйсмант, тут засталіся вельмі рады вітамінным гасцінцам.

У Дзіцячым гарадку таксама з вялікім задавальненнем прынялі прывезеную прадукцыю. З 90 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія пражываюць тут, у цяперашні час у Мінску знаходзяцца толькі 15, астатнія выехалі на аздараўленне. Хлопцы правялі для гасцей невялікую экскурсію, паказалі, як яны жывуць, чым займаюцца ў вольны час, як трэніруюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?