РУП «Белтэлекам» з 25 жніўня змяняе правілы платы абанентамі за тэлефон і інтэрнэт. Тэрміны змяняюцца ў сувязі з уступленнем у сілу пастановы Савета Міністраў №589 ад 2015/06/13 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы аказання паслуг электрасувязі».

Паводле новых правіл, абаненцкая плата за бягучы месяц уносіцца не пазней за 1-е чысло наступнага месяца, плата за мясцовыя, міжгароднія і міжнародныя тэлефонныя злучэнні, а таксама іншыя паслугі электрасувязі уносіцца не пазней за 1-е чысло месяца, наступнага за месяцам выстаўлення платы за аказаныя паслугі электрасувязі.

Нагадаем, раней рахункі за тэлефон і інтэрнэт трэба было аплачваць да 25-га чысла. У Белтэлекаме адзначылі, што новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 25 жніўня.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?