Канцлер Германіі і прэзідэнты Францыі і Украіны правядуць у панядзелак сустрэчу ў Берліне для абмеркавання становішча на Данбасе, паведамляе Ройтэрз са спасылкай на МЗС Францыі.

Кіраўнік французскага МЗС Ларан Фабіус, перадае Ройтэрз, сказаў, што сітуацыя на паўднёвым усходзе Украіны «выклікае заклапочанасць», там зноў назіраецца ўспышка баявых дзеянняў, артылерыйскія абстрэлы населеных пунктаў.

«Вайсковыя аперацыі павінны быць спыненыя, а ўзбраенні адведзеныя», — сказаў Фабіус. Ён дадаў, што неабходна стварыць умовы для правядзення мясцовых выбараў на Данбасе.

Фабіус выказаў надзею на тое, што па гэтых пунктах ўдасца прасунуцца ў панядзелак, на прызначанай на 24 жніўня сустрэчы Франсуа Алянда, Ангелы Меркель і Пятра Парашэнкі.

Кіраўнік МЗС Францыі мяркуе, што ўрэгуляваць канфлікт удасца да снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0