Колькасць мігрантаў, якія сабраліся ля межаў Еўрасаюза дасягнула ў ліпені рэкордных 107.500 чалавек, паведамляюць прадстаўнікі ЕС. Гэта найвышэйшы паказчык з 2008 года, калі пачалі весці падлікі.

Толькі ў адной Германіі колькасць мігрантаў, якія прэтэндуюць на палітычны прытулак, па выніках гэтага года можа скласці 750 тысяч чалавек, гаворыцца ў афіцыйных прагнозах.

Раней нямецкі ўрад ацэньваў верагодную колькасць заяўнікаў ў 450 тысяч чалавек.

Улады Еўрасаюза з цяжкасцю спраўляюцца з наплывам мігрантаў у апошнія месяцы. Францыя і Вялікабрытанія заявілі, што падпішуць пагадненне, каб вырашыць праблему мігрантаў, якія сабраліся ў Кале.

Бягучыя лічбы значна вышэй рэкордных 480.000 заяў, пададзеных у 1992 годзе ў разгар баснійскага крызісу.

Акрамя Германіі наплыў бежанцаў перажывае Швецыя. Як чакаецца, прытулку ў гэтай краіне ў 2015 годзе можа папрасіць да 80 тысяч чалавек.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?