Раніцай 19 жніўня жыхары Брэста скардзіліся на моцны пах і смог у цэнтры горада і на ўскраіне. Прычына, як высветлілася, — пажар паблізу украінска-беларускай мяжы.
Гарыць тарфянік ля вёскі Гута Ратнаўскага раёна, што ў Валынскай вобласці, прыкладна за 40-50 км ад Брэста, растлумачылі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС.
«Мы займаемся маніторынгам сітуацыі», — дадалі ў ведамстве, удакладніўшы, што плошча пажару складае каля 50 гектараў.