Супрацоўнікі праваахоўных органаў Сахалінскай вобласці Расіі пачалі праверку па факце публікацыі ў інтэрнэце відэароліка, на якім невядомыя пагражаюць зарэзаць нажом мядведзя, які трапіў пад джып.
Пра ролік паліцыі распавёў галоўны ляснічы Курыльскага лясніцтва. У праваахоўных органах адзначылі, што асобы падазраваных у здзеку з жывёлы ўстаноўленыя. Высветлілася, што да інцыдэнту датычныя трое мясцовых жыхароў.
З размешчанага ў сетцы відэа становіцца зразумела, што людзі, якія здзекуецца з мядзведзя, прыехалі на дзвюх аўтамабілях. На джыпе яны пераехалі жывёлу і прыціснулі яе да зямлі. З іншага аўтамабіля вялася здымка. Усяго, мяркуючы па каментарах да відэа, у машынах знаходзіліся два мужчыны і жанчына.
Адзін з мужчын прасіў даць яму нож, каб забіць жывёлу. Другі, жартам, прапаноўваў згвалціць мядзведзя.
У канцы роліка жывёліна ўсё ж змагла вылезці з-пад джыпа, а затым яго атакаваў другі аўтамабіль. Усяго скуралупы пераехалі мядзведзя восем разоў.
Начальнік аддзела Мінлясгаса Аляксандр Грынькевіч паведаміў «Інтэрфаксу», што мядзведзь застаўся жывы. «Мясцовыя паляўніцтвазнаўцы за ім паназіраюць. Магчыма, жывёла не будзе ўяўляць небяспекі для людзей і яго адстрэлу не спатрэбіцца», — адзначыў Грынькевіч.