Вярхоўны суд зачыніў справу аб прыпыненьні дзейнасьці Беларускага Хельсінскага камітэту, паведамляе БЕЛТА.

У судзе карэспандэнту патлумачылі, што Вярхоўны суд задаволіў заяву Міністэрства юстыцыі пра адмову ад прэтэнзій да БХК.

У красавіку 2007 г. Міністэрства юстыцыі зьвярнулася ў Вярхоўны суд з просьбай часова прыпыніць разгляд справы па прыпыненьні дзейнасьці БХК. Грамадзкае аб’яднаньне "робіць усе магчымыя крокі для разьвязаньня ўзьніклай прававой калізіі", паведамілі ў міністэрстве.

Раней Мін’юст прапанаваў кіраўніцтву БХК выправіць парушэньні заканадаўства ды ліквідаваць запатрабаваную падатковымі органамі запазычанасьць па плцяжам у бюджэт. На БХК былі накладзеныя эканамічныя санкцыі на 155 млн. руб.

У лютым 2006 г. Міністэрства юстыцыі вынес БХК пісьмовае папярэджаньне і запатрабаваў ліквідаваць парушэньні закону. Але аб’яднаньне ня выканала ва ўстаноўлены тэрмін гэтых патрабваньняў, і Мін’юст зьвярнуўся ў Вярхоўны суд з пазовам аб прыпыненьні дзейнасьці БХК на 3 месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?