Урад Славакіі заявіў, што з усіх бежанцаў з Сірыі будзе прымаць толькі хрысціян, бо мусульмане не змогуць інтэгравацца ў грамадства.
Па плане Еўрасаюза, каля 40 тысяч уцекачоў будуць размеркаваныя па ўсім ЕС паводле сістэмы квот. Так, Славакія павінна прыняць 200 бежанцаў, якія цяпер знаходзяцца ў лагерах у Італіі, Турцыі і Грэцыі.
«Мы хочам дапамагчы Еўропе з праблемай міграцыі. Мы маглі б прыняць 800 мусульман, але ў нас у Славакіі няма мячэцяў. Як мусульмане змогуць інтэгравацца, калі ім тут не спадабаецца?» — сказаў прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў Іван Мецік.
У Браціславе заяўляюць, што будуць задаваць пытанне аб рэлігіі бежанцам. Мецік адмаўляе, што гэты крок мае прыкметы дыскрымінацыі: па яго словах, мэта — захаваць адзінства грамадства.