На адаптацыю і падрыхтоўку дзяцей да школы неабходна мінімум два тыдні.

Пра гэта паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Ала Малахава.

«Бацькам неабходна рыхтаваць дзяцей да школы ўжо зараз. Даказана, што на адаптацыю і падрыхтоўку да школы патрабуецца мінімум два тыдні. Трэба дзяцей класці своечасова спаць, маральна іх рыхтаваць. Закупляць усё не ў апошнія дні. Да сярэдзіны жніўня ўсё павінна быць гатова па максімуму, каб дзіцяці не тузаць і не нерваваць», — адзначыла Ала Малахава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?