У вайсковай часці пад Лепелем распачата крымінальная справа за нестатутныя адносіны. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.

«Некалькі дзён таму ў Заслонаўскім гарнізоне камандзір часці выявіў нестатутныя адносіны, распачата крымінальная справа па ст.443 КК Беларусі. Пры вызначэнні віны канкрэтных ваеннаслужачых яны будуць прыцягнуты да адказнасці», — сказаў Уладзімір Макараў.

У Мінабароны падкрэслілі, што выяўленыя нестатутныя адносіны не прывялі да цяжкіх наступстваў, ніхто не шпіталізаваны.

«Ва Узброеных Сілах забяспечаны бескампрамісны падыход да правапарушальнікаў і абавязковае пакаранне для вінаватых у злачынствах у адпаведнасці з заканадаўствам», — адзначыў прэс-сакратар. Самая суровая санкцыя ст.443 КК Беларусі (парушэнне статутных правілаў узаемаадносін паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, пры адсутнасці адносін падпарадкаванасці) прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 12 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?