Сістэме выканання пакаранняў патрэбна сур'ёзная карэкціроўка. Такое меркаванне выказаў сёння ў Гродне генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, які правёў у ААТ «Гродзенскі шклозавод» асабісты прыём грамадзян.

Тэму эфектыўнасці сістэмы прымусовага выканання пакаранняў генпракурор падняў пасля таго, як да яго падчас асабістага прыёму грамадзян звярнулася жанчына, якая на працягу сямі гадоў пасля рашэння суда не можа спагнаць аліменты з былога мужа.

«Дадзеная сітуацыя толькі сігналізуе аб неабходнасці перагляду існуючай сістэмы выканання пакаранняў. Яна працуе часцяком неэфектыўна», — сказаў генпракурор.

Аляксандр Канюк адзначыў, што ўзнікае шмат пытанняў да кадравага саставу органаў прымусовага выканання, якасці працы, прававой кампетэнтнасці.

Ёсць праблемныя месцы ў частцы паўнамоцтваў прадстаўнікоў сістэмы, дзейнасці яе супрацоўнікаў у адпаведнасці з заканадаўствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?