У нядзелю вечарам у Мiнскiм метрапалiтэне на другой лiнii метро прыйшлося прыпынiць рух цягнiкоў: тут на рэйках апынуўся мужчына.

Паводле звестак аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, без чвэрцi дзесяць вечара з платформы станцыi метро «Першамайская» на чыгуначны пуць скокнуў 27‑гадовы рабочы аднаго са сталiчных прадпрыемстваў.

Аднак толькi гэтым справа не скончылася: пасля мужчына з усiх ног пабег у бок станцыi «Пралетарская», дзе яго, дарэчы, i затрымалi дзесьцi праз 20 хвiлiн. «Спрынтара» для абследавання накiравалi ў РКПБ «Навiнкi».

Паводле: Iгар Грышын, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0