Фота сайта bestbag.by

Фота сайта bestbag.by

«Гігіеністы лічаць, што маса, якую пераносіць дзіця, павінна складаць не больш за 10% ад масы цела.

Зыходзячы з гэтых лічбаў, мы ўстанаўліваем нормы пераносу цяжкасці. Для горада гэта, можа, і не актуальна, але ў нас ёсць вёска, дзе дзеці ходзяць па 2-3 км пешшу», — заявіла на прэс-канферэнцыі 19 жніўня загадчыца аддзела гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава.

«Мы доўга змагаліся і працягваем барацьбу з Міністэрствам адукацыі за памяншэнне масы школьных падручнікаў», — сказала Малахава.

Пры гэтым яна зазначыла, што фактычна партфелі старшакласнікаў звычайна важаць менш, як у вучняў малодшых і сярэдніх класаў.

«Старшакласнікі не носяць усе падручнікі, яны дамаўляюцца. Наогул гэта нармальна, і настаўнікі павінны дазваляць насіць адзін падручнік на парту», — лічыць Малахава. 

Акрамя таго, паводле яе слоў, малодшыя школьнікі акрамя падручнікаў носяць у школу дадатковую літаратуру, энцыклапедыі. «У нас у санітарных правілах напісана, што можна максімальна пакідаць штосьці ў школе ў пачатковых класах.

Мы пры праверцы заўсёды глядзім, каб былі шафы, каб у іх захоўвалася ўсё для ўрокаў працы, каб дзеці не насілі фарбы, альбомы, нажніцы», — дадала спецыяліст. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?