Нафтавая платформа ЗША ў Мексіканскім заліве. 

Нафтавая платформа ЗША ў Мексіканскім заліве. 

Сёння, 19 жніўня па стане на 19.43 кошт кастрычніцкіх ф'ючарсаў на паўночнаморскую сумесь Brent зніжалася на 3,21% — да 47,25 даляра за бараль, цана кастрычніцкіх ф'ючарсаў на нафту WTI апускалася на 4,06% — да 41,37 даляра за бараль.

Між тым, вераснёўскія ф'ючарсы на нафту WTI апускаліся ў цане на 4,38% — да 40,83 даляра за бараль, прабіўшы сяроддзённы мінімум з 4 сакавіка 2009 года.

Мінэнерга ЗША раней у сераду паведаміла, што камерцыйныя запасы нафты ў краіне (выключаючы стратэгічны рэзерв) за тыдзень, які завяршыўся 14 жніўня, нечакана выраслі на 2,6 млн бараляў, да 456,2 млн бараляў. Аналітыкі, наадварот, чакалі зніжэння запасаў. «Гэта застала ўсіх знянацку. Я нічога добрага не бачу ў гэтым дакладзе», — заявіў газецеThe Wall Street Journal брокер ICAP PLC Скот Шэлтан (Scott Shelton).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?