Два невялікія самалёты сутыкнуліся на захадзе Славакіі. Па дадзеных мясцовых СМІ, у выніку загінулі сем чалавек, аднак не выключаецца, што колькасць ахвяр можа павялічыцца.
Як мяркуецца, гаворка ідзе пра спартыўныя самалёты. Таксама пакуль няма інфармацыі аб тым, колькі чалавек знаходзіліся на борце — па папярэдняй інфармацыі, іх было каля 40.
Відавочцы паведамляюць, што некаторым удалося выскачыць з парашутамі. Яны таксама бачылі, як дэсантнікі-парашутысты, што знаходзіліся на борце, выконвалі трэніровачныя скачкі.
Самалёты ўпалі ў цяжкадаступнай мясцовасці, што ўскладняе працу ратавальнікам.