ВПС Ізраіля пачалі мадэрнізаваць знішчальнікі F-16I Sufa, усталёўваючы на іх новыя сістэмы самаабароны ад зенітных ракет, уключаючы комплексы С-300.
Як паведамляе Flightglobal, ізраільскія вайскоўцы мяркуюць, што, магчыма, у бліжэйшы час ВПС прыйдзецца дзейнічаць над тэрыторыямі, прыкрыццё якіх забяспечваюць сістэмы С-300. У прыватнасці, такія комплексы да канца 2015 можа атрымаць Іран.
Якія менавіта сістэмы самаабароны ўсталёўваюцца на ізраільскія знішчальнікі, невядома. Міністэрства абароны Ізраілю не раскрывае гэтую інфармацыю. Па словах крыніцы выдання ў ізраільскіх ВПС, мадэрнізацыя таксама робіцца з улікам таго, што знішчальнікам F-16I прыйдзецца наносіць ўдары па пазіцыях ракет класа «паверхня—паверхня», якія могуць быць запушчаныя па тэрыторыі Ізраіля.