На сайце дзяржзакупак з'явілася аб'ява пра закуп камплекта посуду на суму каля 5 мільярдаў беларускіх рублёў.

Замоўцам выступае Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама, крыніца фінансавання — мясцовы бюджэт. 

Заяўленая сума для набыцця посуду складае 4 864 746 072 беларускіх рублёў, на момант падачы аб'явы (15 ліпеня) гэта было каля 317 тысяч даляраў, цяпер сума растала да 294 тысяч даляраў.

За гэтыя грошы Мінгарвыканкам плануе набыць «адзін камплект» сталовага посуду, які мусіць утрымліваць выгнуты 3D-малюнак, выкананы золатам.

Для каго прызначаны гэты посуд, «Нашай Ніве» высветліць не ўдалося — «адказныя асобы», чые нумары пазначаныя на сайце закупак, сказалі, што «не валодаюць сітуацыяй».

Але можна меркаваць, што посуд чарговы раз закупляецца для рэзідэнцыі прэзідэнта «Палац Незалежнасці». Прынамсі, раней менавіта УКБ Мінгарвыканкама закупляла дарагі посуд для новай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі на праспекце Пераможцаў.

Акурат туды раней мелі набыць элітны нямецкі посуд Falken-Porzellan, камплект посуду за 258 тысяч даляраў і набор кніг за 72 тысячы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?