Такую заяву ён зрабіў 20 жніўня на нарадзе па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі.

«З сённяшняга дня павінен быць дыктат не гандлёвых сетак, а вытворцаў». Акрамя таго, паведамляецца, што Лукашэнка «закрануў тэму пасярэднікаў, у выніку выкарыстання паслуг якіх павышаюцца цэны на прадукцыю», і адзначыў, што «не павінна быць ніякіх пасярэднікаў у рэалізацыі прадукцыі».

Кіраўнік дзяржавы таксама запатрабаваў пагашэння да 1 верасня пратэрмінаваных плацяжоў за пастаўленую гандлёвым арганізацыям алкагольную прадукцыю і даручыў кантраляваць гэтае пытанне КДБ.

Лукашэнка звярнуў увагу на праблему несвоечасовых разлікаў за лікёра-гарэлачныя вырабы і запатрабаваў, «каб у цэлым у краіне былі больш жорсткімі меры за неаплату пастаўленай прадукцыі аж да пазбаўлення ліцэнзій».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?