Заснавальнік французскага ультраправага «Нацыянальнага фронту» Жан-Мары Ле Пен выключаны з партыі. Такое рашэнне прыняло сёння выканаўчае бюро партыі.

Сам Ле Пен заявіў, што яго выключэнне з партыі будзе азначаць крах Нацыянальнага фронту і непазбежную паразу партыі на прэзідэнцкіх выбарах у 2017 годзе.

Цяперашні лідар партыі Марын Ле Пен, дачка палітыка, не прысутнічала на пасяджэнні выканаўчага бюро.

У маі сяброўства Ле Пена ў партыі было прыпынена пасля таго, як ён паўтарыў неаднаразовае сваё меркаванне, што Халакост быў нязначнай «гістарычнай дэталлю». Выказванне Ле Пена справакавала скандал ўнутры партыі.

Тады Марын Ле Пен назвала выказванні бацькі палітычным самагубствам. На фоне канфлікту з дачкой 86-гадовы Ле Пен заявіў, што яму сорамна за дачку, і ён спадзяецца на яе больш хуткае замужжа, каб яна змяніла прозвішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?