«За вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі падпісалася больш за 1 млн. 700 тыс. грамадзян краіны. Падпісныя лісты згодна з заканадаўствам перададзеныя ў тэрытарыяльныя камісіі», — паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ Міхаіл Арда — кіраўнік ініцыятыўнай групы Лукашэнкі, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Аб зборы 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, заявілі пяць прэтэндэнтаў — Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Гайдукевіч, Мікалай Улаховіч, Таццяна Караткевіч і Віктар Цярэшчанка. Жанна Раманоўская нібыта здала подпісы, але не назвала іх колькасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?