На VII Міжнародным конкурсе ваенна-прафесійнага майстэрства «Воін Садружнасці», які завяршыўся на 40-й ваеннай базе «Атар» у Казахстане, беларускія вайскоўцы занялі другое месца.
Фота: nur.kz
Перамаглі ў спаборніцтвах вайскоўцы з Казахстана, трэцяе месца заняла каманда з Расіі.
Міжнародны конкурс «Воін Садружнасці» праводзіцца на базе УС дзяржаў-удзельніц СНД штогод. Раней конкурс праводзілі ў Расіі і Беларусі. Сёлета ў ім бралі ўдзел вайскоўцы Узброеных Сіл Казахстана, Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расійскай Федэрацыі і Таджыкістана.
Ва ўпартай барацьбе, ва ўмовах гарачага і сухога клімату, беларуская каманда заняла другую прыступку на п'едэстале, крыху саступіўшы лідарам спаборніцтваў з Казахстана.
Фота: mod.gov.kz
0
0
0
0
0
0