Цэнтрвыбаркам паведаміў пра колькасць подпісаў, сабраных патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты.
Паводле афіцыйных дадзеных, у падтрымку «атамана» Мікалая Улаховіча здадзена 159 805 галасоў.
Як такое магчыма, калі кіраўнік яго штаба Міхаіл Вобразаў у пятніцу заяўляў пра 130 тысяч здадзеных подпісаў?
«130 тысяч было ў 15 гадзін дня», — тлумачыць ён. А за вечар прыхільнікі Улаховіча нібыта здалі яшчэ 30 тысяч подпісаў.
0
0
0
0
0
0