Рассельгаснагляд рыхтуе лісты ў Беларусь, Казахстан і Арменію з паведамленнем аб абмежаванні ўвозу рыбы з 24 жніўня 2015 года 14 нарвежскіх прадпрыемстваў у сувязі з адмовай у праверках.

Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інспекцыйнай працы ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва і СГА ў сферы ветэрынарыі Рассельгаснагляду Васілій Лаўроўскі.

Такім чынам Рассельгаснагляд спрабуе абмежаваць увоз на тэрыторыю Расіі нарвежскай рыбы ў перапрацаваным выглядзе праз краіны ЕАЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?