Шаноўнае спадарства,
запрашаем Вас на прэзэнтацыю зборніка тэкстаў
"Эўрапейская пэрспэктыва Беларусі: інтэлектуальныя мадэлі" (пад рэд. В.Шпарагі).
Зборнік прэзэнтуе шэраг пэрспэктываў, якія прапануюцца беларускімі філёзафамі і сацыяльнымі і палітычнымі тэарэтыкамі для разгляду Беларусі ў эўрапейскім кантэксьце. Аўтары аналізуюць такія важныя вымярэньні сучаснага канструяваньня эўрапейскай прасторы, як гісторыя ідэі Эўропы і яе сацыяльнае ўяўленьне, эўрапейская ідэнтычнасьць, крытыка эўропацэнтрызму і практыкаў выключэньня ў сучаснай Эўропе. Беларусь, у сваю чаргу, разглядаецца як частка эўрапейскай прасторы пры дапамозе аналізу палітычных і эканамічных трансфармацыяў, якія адбываюцца ў ёй на фоне генэзісу постсавецкай прасторы. Аўтарамі таксама адмыслова аналізуецца прадукаваная беларускімі уладамі ідэалёгія ў дачыненьні да ЭЗ.
Са зьместам зборніка можна пазнаёміцца тут: http://www.ehu.lt/publishers/publications/scientific/0009025
Прэзэнтацыя адбудзецца
10 сакавіка а 18.30
у Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) у Менску
па адрасе: пр. Газэты Праўда, 11,
у Клюбным пакоі
На прэзэнтацыі плянуюцца выступы аўтараў зборніку і адкрытая дыскусія зь імі на падставе тэмаў, якія абмяркоўваюцца ў зборніку. Працоўныя мовы прэзэнтацыі – расейская і беларуская.
Чакаем Вас на прэзэнтацыі!