Аляксандар Дзядок, бацька палітвязьня Мікалая Дзядка, паведаміў, што пакуль ня мае інфармацыі пра тое, калі вызваляць сына з турмы.

«Я званіў дзяжурнаму калёніі, ён нічога пра вызваленьне не кажа, але нас павіншаваў з вызваленьнем і сказаў, каб чакалі. Вось і чакаем, магчыма, Мікалай неяк выйдзе на сувязь ў найбліжэйшы час».

Мікалай Дзядок знаходзіцца ў магілёўскай турме, апошнія некалькі месяцаў правёў у адзіночцы ў памяшканьні крытага тыпу. Паводле Аляксандра Дзядка, днямі ён атрымаў ліст ад сына, ў якім нічога не было пра хуткае вызваленьне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?