Вызваленне палітвязняў з'яўляецца важным прагрэсам у намаганнях па паляпшэнню адносін паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні і еўракамісара па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Ёханэса Хана.

«Вызваленне Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Юрыя Рубцова, Яўгена Васьковіча і Арцёма Пракапенкі — гэта даўно чаканы крок наперад. Цяпер яны свабодныя», — канстатуецца ў заяве.

У ёй падкрэсліваецца, што экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Мікалай Статкевіч з'яўляецца прыкладам «нястомнай працы і адданасці многіх дэмакратызацыі Беларусі».

«Цяпер мы чакаем ад уладаў Беларусі зняцця ўсіх абмежаванняў на поўнае выкарыстанне грамадзянскіх і палітычных правоў вызваленымі», — падкрэслілі Магерыні і Хан.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
09.07.1990 / 01:08
Наступным урокам павинен быць дабраахвотны некрывавы сыход лукашенки.
0
Каментатар / Адказаць
11.03.1996 / 13:51
. Генсек Совета Европы: Теперь стоит объявить мораторий на смертную казнь http://news.tut.by/politics/461423.html .
0
Каментатар / Адказаць
31.08.1996 / 08:19
За поўнай рэабілітацыяй палітвязняў па прапанове праваабаронцаў павінны быць унесеныя змяненні ў дзеючае заканадаўства, якое на сёння садзейнічае закладніцтву.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру