Вялікабрытанія зноў адкрыла сваё пасольства ў сталіцы Ірана. Яно было зачынена ў 2011 годзе, пасля таго як пратэстоўцы супраць брытанскіх эканамічных санкцый ўварваліся ў будынак, а таксама ў іншае брытанскае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Тэгеране і ўчынілі пагром у офісах.

У нядзелю міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Філіп Хэманд прыбыў у сталіцу Ірана, каб асабіста прыняць удзел у адкрыцці дыпламатычнай місіі. Гэта стала першым візітам кіраўніка дыпламатычнага ведамства Вялікабрытаніі ў Іран з 2003 года.

Хэманд падняў над будынкам пасольства брытанскі сцяг.

Брытанія разарвала дыпадносіны з Іранам у 2011 годзе. Тады дэманстранты ў Тэгеране здзейснілі напады на некалькі будынкаў брытанскага пасольства ў розных частках горада, ўчынілі пагром у офісах і выкралі дакументы.

Ваяўнічыя пратэстоўцы, выкрыкваючы «Смерць Англіі», сарвалі з будынка брытанскі сцяг, спалілі яго і ўзнялі на яго месца сцяг Ірана.

Пасля гэтага Лондан закрыў прадстаўніцтва ў Тэгеране і пасольства Ірана ў Лондане, выслаў з краіны іранскіх дыпламатаў.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі напісаў у сваім твітары, што ўзаемнае адкрыццё пасольстваў — «ключавы крок у паляпшэнні двухбаковых адносінаў».

У апошнія месяцы адносіны Ірана і Захаду, які вымушаны шукаць саюзнікаў у барацьбе з імклівым прасоўваннем баевікоў-сунітаў у Іраку, трохі палепшыліся. Прычынай гэтага стаў прыход да ўлады ў Іране новага лідара, а таксама дасягненне міжнароднага пагаднення па ядзернай праграме Ірана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?