Сустаршыні Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90‑х угодкаў БНР ‑‑ Генадзь Бураўкін, Радзім Гарэцкі, Аляксей Марачкін ‑‑ падалі заяву старшыні Менгарвыканкаму Міхаілу Паўлаву.

У заяве гаворыцца пра неабходнасьць мэмарыялізацыі мясьцін, зьвязаных з утварэньнем у 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі, абвяшчэньне незалежнасьці якой стала заканамерным этапам у развіцці нацыянальна‑вызвольнага руху ў Беларусі напачатку XX ст, паведамляе прэс-служба ЗБС "Бацькаўшчына".

Аргкамітэт прапануе ўсталяваць памятныя шыльды ў наступных месцах:

на будынку Тэатру імя Янкі Купалы, дзе ў сьнежні 1917 года праходзіў Усебеларускі Кангрэс;

на будынку сёньняшняга Музычнага ліцэю (пл. Волі, 7), дзе ў лютым 1918 г. у былой рэзыдэнцыі расейскіх губэрнатараў была прынятая Першая Устаўная грамата БНР;

на будынку па сёньняшнім адрасе (вул. Валадарскага, 9), дзе 25 сакавіка 1918 г. Радай БНР была прынятая Трэцяя Устаўная грамата;

на будынку Рэспубліканскага дому працаўнікоў мастацтва (сёньня праспэкт Незалежнасьці, 26 — былы Юбілейны дом), дзе з 17 жніўня 1918 г. працавала Рада БНР.

У выпадку адмовы з боку дзяржаўных органаў, Аргкамітэт гатовы распачаць збор подпісаў грамадзян у падтрымку ініцыятывы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0