«Хлопцы на волi! Вiншую ўсiх, але асаблiва родных палiтвязняў. Ведаю, што гэта такое — абняць дарагiх табе людзей. I усё ж думаю пра Андрэя Бандарэнку…» — напісаў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў сябе ў фэйсбуку.
«Быў на вёсцы, у мацi. Два з паловай месяцы без выходных…», — адказаў палітык і сам былы вязень на пытанне «Нашай Нівы», чаму яго не было сярод людзей, якія сустракалі Статкевіча ў Мінску ўчора.
«Думаю, што ў блiжэйшы час будзе магчымасць пацiснуць руку i абняць кожнага», — дадае ён.