Так, прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Барак Абама павіншаваў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку і ўкраінскі народ з 24 гадавінай незалежнасці.
Ён адзначыў, што за апошні год Украіна зрабіла важныя крокі для дасягнення мэты, якую яна паставіла перад сабой з моманту атрымання незалежнасці ў 1991 годзе.
Прэзідэнт ЗША таксама запэўніў, што яго краіна і ў далейшым будзе падтрымліваць Украіну ў надзвычай важны перыяд яе гісторыі.
«Нягледзячы на шматлікія выклікі, народ Украіны наблізіўся больш чым калі-небудзь да ажыццяўлення свайго агульнага бачання свабоднай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны, трывала інтэграванай у сэрца Еўропы», — адзначыў Абама.
Варта адзначыць, што прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд запэўніў у падтрымцы аднаўлення суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
«У той час, калі нашы дзве краіны наладзілі цеснае партнёрства для ўрэгулявання канфлікту, які раздзірае ўсход Украіны, хачу нагадаць вам аб адданасці Францыі, як і ўсяго Еўрапейскага Саюза, незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе межах, прызнаных міжнароднай супольнасцю», — адзначаецца ў віншаванні Аланда.
У сваю чаргу старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін накіраваў віншаванне з нагоды Дня незалежнасці Украіны.
Кіраўнік КНР пажадаў Украіне росквіту, магутнасці, шчасця і міру.
Акрамя таго, павіншаваў Пятра Парашэнку і ўкраінскі народ з 24 гадавінай Незалежнасці і сам папа Францішак.
«Я малюся ў гэтай складанай сітуацыі за вашу краіну, узнаўляючы маю духоўную блізкасць з ахвярамі і іх сем’ямі, а таксама з усімі, хто пакутуе. Я падтрымліваю тыя намаганні, якія дапамагаюць украінскаму народу рухацца наперад у духу ўз’яднання і міру», — гаворыцца ў яго віншаванні.