Вось вы ўсё Мядведзеў, Мядведзеў, Мядведзеў… А ён жа такі малады і ня вопытны. Вы пастаўце сябе на яго месца, напрыклад, напярэдадні сустрэчы з калосам славянскага адзінства, геапалітычнай глыбай шматполюснага свету, матрычнай платай сістэмы еўрапейскай стабільнасці.

Блін.

Так, Зміцер, спакойна. Спакойна. Не ачкуй.

Значыць зараз ён заходзіць. Вітаемся. Потым …блін, што потым. Я …ціпа кажу –э-э-э….Вы зарэгістраваныя на odnoklasniki.ru?

Што я нясу? Спакойна, Зміцер.

Дзе тут была шпаргалка ад Вовы?

Так, ага потым запрасіць яго сесці. Пачынаецца базар. Напісана, што спачатку ён звычайна разганяе фішку пра вялікую місію яго краіны ў працэсах славянскага амура. Ваван пры гэтым адзначае – “у гэтым месцы галоўнае не заржаць. Маю сядзець і па салідолу махаць галавою як і падабаецца лідэру вялікай дзяржавы”. Лёгка сказаць.

Блін.

Паспрабую. Значыцца быццам ён скажа: “Шаноўны Зміцер, я хацеў бы паразмаўляць з Вамі пра светлыя гарызонты будаўніцтва Саюзнай дзяржавы…“.

Гы-гы-гы-гы-гы .

Стоп, Зміцер, стоп рагатаць, вазьмі сябе ў рукі. Яшчэ раз: “Шаноўны Зміцер, я хацеў бы паразмаўляць з Вамі пра светлыя гарызонты будаўніцтва Саюзнай дзяржавы”.

Гы-гы.

Ну быццам зараз ужо лепш.

Блін

Далей, што там яшчэ напісана?

“Потым пераходзіце да наступнай тэмы – крэдыты”. Ага, Ваван піша, што ён абавязкова папросіць чарговы мільярд на стабілізацыю сваёй самай стабільнай гаспадаркі.

Блін.

Што маю на гэта зрабіць, што маю на гэта рабіць?

А што калі прыкінуцца ідыётам. Крыкнуць: “Мы па просьбе Захаду фальсіфікавалі апошнія выбары. На самой справе за мяне прагаласавала не 70, а 93 адсоткаў выбаршчыкаў.

Слаба. Не паверыць.

Блін.

Дзе мабіла?

Алё, начальніка кабміну, калі ласка. “Уладзімір Уладзіміравіч – гэта я. Ратуйце. Ён зараз прыйдзе. Давайце хутчэй бяжыце, а тое ў мяне ўсе нервы на мяжы. Я ў такім псіхічным стане, што зараз магу нават праект Канстытуцыйнага акту падпісаць, адпаведна якому РФ уваходзіць у РБ на правах ЧУП.

Дзякуй!

Здаецца ён ужо стукае.

Блін.

Спакуха. Зміцер. Толькі б не аблажацца. Ну з богам.

Захадзіце калі ласка.

А гэта Вы! Рады нашай сустрэчы. Я - Караліна дель Порте, галоўны судзя гаагскага трыбуналу.

Блін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0