Касю Салаўёву адлічылі з Полацкага ўнівэрсытэту з фармулёўкай «за акадэмічную непасьпяховасьць». Дзяўчыну некалькі разоў затрымлівалі. Супраць яе распачыналі крымінальныя справы паводле трох артыкулаў. Але ўрэшце сьледчыя пакінулі 193 артыкул, які быў унесены ў Крымінальны Кодэкс напярэдадні прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.
Раней за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі пакаралі чатырох актывістаў «Партнэрства» і дзевяць актывістаў «Маладога фронту».
0
0
0
0
0
0