Тувія Бельскі

Галівудзкі рэжысёр Эдвард Цьвік завершыў у Літве здымкі фільма пра падзеі Другой сусьветнай вайны на Беларусі.

У галоўнай ролі камандзіра габрэйскага патрызанскага атраду зьняўся галівудзкі актор Дэніэл Крэйг, Джэймс Бонд з «Казіно «Рояль».

У аснову фільма пакладзены сцэнар Клэя Фромана па кнізе Нехамы Тэк. Дэніэл Крэйг зьняўся ў ролі аднаго з братоў -- Тувіі Бельскага.

Прэм’ера ваеннай драмы «Defiance», што можна перакласьці як «Выклік», чакаецца ўвосень. Бюджэт стужкі — $50 млн, паведамляе сайт jewish.ru

Фільм галівудзкага рэжысёра Эдварда Цьвіка выкліча неадназначную рэакцыю ў Беларусі.

Глядзі яшчэ
Джэймс Бонд уцёк у Беларусь
Камэнтар Валянціна Тараса

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0