Амерыканскі знішчальнік 5 пакалення F-35А Lightning II выпрабаваў 4-рульную аўтаматычную гармату GAU-22/A, паведаміў афіцыйны сайт праекта на мінулым тыдні.

F-35A — звычайная мадыфікацыя шматмэтавага самалёта для ВПС ЗША. Яшчэ існуюць варыянты F-35B — са скарочаным узлётам і вертыкальнай пасадкай (для Корпуса Марской пяхоты), і F-35C — з трохі большымі складнымі крыламі (для авіяцыі Ваенна-марскіх сіл).

airwar.ru

airwar.ru

Гармата важыць 104 кг і мае хуткастрэльнасць да 3300 стрэлаў у хвіліну. 

«F-35A зрабіў 181 стрэлаў са сваёй 25-міліметровай гатлінг-пушкі падчас наземнага выпрабавання на базе ВПС Эдвардс раней у гэтым месяцы. Пушка стаіць у левым крыле F-35A і дае магчымасць весці агонь па паветраных і наземных цэлях», — гаворыцца ў афіцыйным рэлізе.

Спецыяльна адзначаецца, што пушка да адкрыцця агню застаецца схаванай у корпусе, каб самалёт заставаўся максімальна «нябачным» для радараў. Далейшыя выпрабаванні будуць правяраць інтэграванасць пушкі з авіёнікай самалёта, уплыў стральбы на самалёт падчас палёту, вібрацыі, што ўзнікаюць ад агню пушкі, і акустычныя эфекты.

Плануецца, што ў 2017 годзе F-35 ужо будзе мець цалкам выпрабаваную пушку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?