Такі асноўны вынік паседжаньня выканкаму Беларускай фэдэрацыі футболу, на якім так і не было вырашана галоўнага пытаньня — пра скарачэньне вышэйшай лігі.

Кіраўнік БФФ Генадзь Нявыглас паведаміў, што менавіта думка аматараў футболу цяпер стане вызначальнай. Цягам некалькіх месяцаў шляхам апытаньня заўзятараў (форма і мэтады пакуль ня вызначаны) будзе высьветлена — за што выступаюць гледачы, дзеля якіх, уласна, і гуляюць футбалісты.

Магчыма, колькасьць клюбаў у наступным сэзоне застанецца ранейшай, а магчыма скароціцца з 16 да 12.

Гэта азначае, што на футбольнай канфэрэнцыі, якая пройдзе 2 красавіка, прынцып ратацыі зацьвержаны ня будзе. Чэмпіянат, які стартуе 5 красавіка, клюбы пачнуць ня ведаючы пра колькасьць няўдачнікаў, што пакінуць вышэйшую лігу.

На сёньняшнім выканкаме БФФ таксама былі абмеркаваныя і прынятыя Рэглямэнт чэмпіянату і Кубку Беларусі, зацьвержаны каляндар і заявачныя ўзносы.

Паводле naviny.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0