Вызваленне палітзняволеных у Беларусі з'яўляецца важным крокам на шляху паляпшэння адносін з Еўрасаюзам, гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Францыі, распаўсюджанай французскім пасольствам 25 жніўня. 

У дакуменце падкрэсліваецца, што Францыя вітае «вызваленне шасцярых зняволеных у Беларусі, у прыватнасці Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка і Ігара Аліневіча». 

«Гаворка ідзе пра важны крок на шляху паляпшэння адносін з Беларуссю. Мы чакаем ад беларускіх улад далейшага прасоўвання на гэтым шляху», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?