У асяроддзі беларускіх студэнтаў‑каталікоў, якія вучацца ў Польшчы, ужо традыцыйнымі сталі набажэнствы на роднай мове. Апошнім часам такія набажэнствы адбыліся 24 лютага ў Варшаве і ў 4‑ю нядзелю Вялікага посту 2 сакавіка 2008 г. у Любліне.

Студэнты праводзяць падрыхтоўку да святой Імшы, а падчас цэлебрацыі актыўна ў ёй удзельнічаюць: чытаюць чытанні, прамаўляюць інтэнцыі малітвы вернікаў, спяваюць псальм і іншыя спевы. Звычайна пасля Імшы адбываюцца цікавыя і вясёлыя сустрэчы суайчыннікаў за каваю ці гарбатаю.

Тэмаю нядзельнай сустрэчы ў Любліне стала творчасць славутага мастака Напалеона Орды, які нарадзіўся ў лютым 1807 г. на беларускім Палессі. З нагоды 200‑х угодкаў нараджэння мастака, у Польшчы з мінулага лістапада і аж да канца наступнага снежня праходзіць год Напалеона Орды.

Наступную сустрэчу плануецца правесці ў сярэдзіне красавіка. Яе тэма — сімвалы беларусаў. Супольнасць беларускіх студэнтаў у Любліне шчыра запрашае ўсіх да ўдзелу ў сумеснай малітве і сустрэчах суайчыннікаў.

Паводле: Catholic.By

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0