Кіраўнік Саюза нафтагазапрамыслоўцаў Расіі Генадзь Шмаль перакананы, што трагедыі ў рэзкім зніжэнні коштаў на нафту для Расіі няма, нават калі сусветныя кошты ўпадуць да $8 за барэль.

«Падаць ужо няма куды. Думаю, што ніжэй за $40 не ўпадзе. Але мы перажывалі часы і горай, калі кошт адной бочкі быў каля $8-9. Мы марылі тады, каб кошт вырас да $20-25. І нават тады ніякай трагедыі не адбылося», — упэўнены Шмаль.

Шмаль прызнае, што расейцам давядзецца больш эканоміць, затое «расійскі бюджэт ад гэтага не вельмі пацерпіць».

«Так, недзе прыйдзецца падцягнуць паясы, але думаю, што расейскі бюджэт не вельмі пацерпіць», — заявіў Шмаль.

Раней паведамлялася, што кошт нафты маркі Brent упаў ніжэй за $43 за барэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?