24 жніўня кітайскае інтэрнэт-выданне Хуаньцю апублікавала некалькі фотаздымкаў, зробленых падчас візіту журналістаў на будоўлю чыгуначнага маставога пераходу Ніжняленінскае — Тунцзян праз Амур.

Адзін з рэпарцёраў заўважыў, што на памежнай вышцы з расійскага боку ўстаноўленае пудзіла, апранутае ў форму вартавога.

Таксама выданне адзначыла, што бязлюдны бераг на расійскім баку ракі кантрастуе з кітайскім, дзе будаўніцтва моста завершана на 60%.

Мост Ніжняленінскае — Тунцзян будзе першай пераправай такога роду паміж Расіяй і Кітаем, пагадненне аб сумесным будаўніцтве было падпісана яшчэ летам 2013 года. У Расіі чакаюць, што з'яўленне моста стане «наймагутным антыкрызісным праектам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?