Сумесна распрацаваную ГА «БРСМ» і Беларускім тэлеграфным агенцтвам мабільную праграму «Выбары-2015» прэзентавалі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

«Галоўная задача праграмы — зрабіць інфармацыю аб выбарах даступнай і зручнай для ўсіх. У гэтым годзе галасаваць будуць тыя, хто нарадзіўся ўжо ў суверэннай Беларусі. Каб адпавядаць патрабаванням моладзі, з'явілася ідэя стварыць гэтую праграму», — сказаў генеральны дырэктар УП «БелТА» Дзмітрый Жук.

Першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Андрэй Белякоў дадаў, што для арганізацыі вельмі важна, каб моладзь арыентавалася ў палітычных працэсах. «Мы хочам, каб моладзь ведала аб выбарах калі не ўсё, то вельмі многае», — адзначыў ён.

Распрацоўшчык праграмы Павел Бацылеў звярнуў увагу, што навінка прызначана для карыстальнікаў Android, але ў хуткім часе плануецца распрацаваць версію і для аперацыйнай сістэмы iOS.

У праграме рэалізаваная магчымасць паведамлення аб важных навінах, якія датычацца выбарчай кампаніі, змешчана заканадаўчая база па выбарах (Выбарчы кодэкс і іншыя дакументы ЦВК). Карыстальнікі змогуць азнаёміцца з асноўнымі данымі кандыдатаў у прэзідэнты, атрымаць адказы на пытанні па выбарах, што часта задаюцца, даведацца аб выніках галасавання і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?